Logo Polskiego Radia
Print

Партыя БНФ адзначыла 20-годзьдзе свайго існаваньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.06.2013 11:35
Галоўнай каштоўнасьцю Партыі БНФ, як і 20 гадоў таму, зьяўляюцца людзі, - сказаў Аляксей Янукевіч.

/

У сядзібе Партыі БНФ адбылася ўрачыстая імпрэза з нагоды 20-й гадавіны стварэньня гэтай палітычнай арганізацыі. У ёй удзельнічалі палітыкі, дэмакратычныя актывісты, дыпляматы.

„Галоўнай каштоўнасьцю Партыі БНФ, як і 20 гадоў таму, зьяўляюцца людзі, нашыя актывісты, тыя, хто стаіць сёньня пад сьцягамі Партыі БНФ. Сёньня не самыя лепшыя часы для палітычнай дзейнасьці, але ўсё роўна мы ганарымся, што нашы людзі ёсьць і працуюць паўсюль у краіне. У кожнай вобласьці ёсьць людзі, якія горда называюць сябе сябрамі Партыі БНФ”, - сказаў партыйны лідар Аляксей Янукевіч.

Аляксей Янукевіч прыгадаў, што Партыя БНФ зьяўляецца першай і адзінай партыяй, якая запісала ў сваёй праграме ў якасьці мэты, уваходжаньне Беларусі ў Эўрапейскі Зьвяз і Паўночнаатлянтычны альянс. Партыя надалей цьвёрда стаіць на пазыцыі адзінай беларускай мовы ў якасьці дзяржаўнай, і на пазыцыі вяртаньня нацыянальных сымбалаў.

БелаПАН/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт