Logo Polskiego Radia
Print

БелАЭС будуецца апераджальнымі тэмпамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.06.2013 15:00
Калі станцыю атрымаецца пабудаваць раней, то гэта будзе мець калясальны эканамічны эфэкт - кажуць будаўнікі.

/

Будаўнікі атамнай станцыі апярэджваюць нарматыўныя тэрміны на 4 месяцы. Ужо 10 ліпеня плянуецца першае заліваньне бэтону.

Паралельна будаўніцтву Беларускай АЭС у Астравецкім раёне ішла праца па зацьвярджэньні праекта. Яна завершана. Нядаўна была завершана дзяржаўная экспэртыза праектнай дакумэнтацыі. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт аб'яднанай кампаніі ААТ "НІАЭП" - ЗАТ АСЭ Валерый Лімарэнка.

Па яго словах, станцыя будуецца апераджальнымі тэмпамі не для таго, каб паламаць графік і зрабіць нешта раней за тэрмін, а для таго, каб мець запас па часе. "Праца вельмі складаная, і калі яе атрымаецца зрабіць раней за тэрмін, то гэта будзе мець калясальны эканамічны эфэкт, вядома ж, у інтарэсах Беларусі", - сказаў Валеры Лімарэнка.

ej.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт