Logo Polskiego Radia
Print

Царкву "Новае жыцьцё" выганяюць з памяшканьня

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 14.06.2013 11:30
Пастар Вячаслаў Ганчарэнка ў той жа дзень патрапіў у рэанімацыю.

13 чэрвеня царква "Новае Жыцьцё" атрымала позву ад Гаспадарчага суда Менска. У дакумэнце абшчыне прапануецца на працягу 7 дзён вызваліць займаны будынак. Дадзенае рашэньне прынята на падставе заявы, якая паступіла ад ЖРЭА Маскоўскага раёна.

Нагадаем, што ліст аналягічнага зьместу прыходзіў ў адрас царквы таксама 27 лістапада 2012 г. Напярэдадні прызначанай даты высяленьня стала вядома аб тым, што ЖРЭА Маскоўскага раёна Менска адклікала свае патрабаваньні.

У 2009 годзе рашэньнем Гаспадарчага суда Менска будынак царквы быў перададзены ва ўласнасьць ЖРЭА Маскоўскага раёна. І пакуль правы на будынак па дакумэнтах належаць ЖРЭА, гэтая арганізацыя мае права патрабаваць выкананьня рашэньня суда.

Як паведамляе сайт царквы “Новае жыцьцё”, пастар Вячаслаў Ганчарэнка ў той жа дзень патрапіў у лякарню, дактары канстатавалі інсульт. Ягоны стан пагаршаецца.

spring96.org/дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт