Logo Polskiego Radia
Print

“За свабоду думкі” адзначаныя Вайцюшкевіч і Марачкін

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 19.06.2013 15:04
Прэміяй “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава сёлета ўганараваныя музыка Зьміцер Вайцюшкевіч і мастак Алесь Марачкін.

foto:
foto: www.pyx.by

19 чэрвеня на радзіме Васіля Быкава (у вёсцы Бычкі ва Ўшацкім раёне) адбылося ўручэньне сёлетняй прэміі “За свабоду думкі”, заснаванай кіраўніком Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам.

Ляўрэатаў абралі ўладальнікі прэміі “За свабоду думкі” мінулых гадоў, сярод іх літаратары Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, палітык-літаратар Павал Севярынец, мастак Алесь Пушкін, краязнаўца Ада Райчонак, палітык- паэт Уладзімір Някляеў, музыка Лявон Вольскі і краязнаўца Алесь Белакоз.

Нагадаем, прэмія “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава заснаваная лідарам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам у 2008 годзе. Прызначэньнем прэміі зьяўляецца ўслаўленьне моцы думкі і духу, плённай працы на ніве беларушчыны. Ідэя заснаваць яе ўзьнікла пасьля атрыманьня Мілінкевічам прэміі “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава, якую ўручае Эўрапарлямэнт.

Рух “За Свабоду”/ эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт