Logo Polskiego Radia
Print

Шаўчэнка: Нас у Беларусі маглі забіць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 23.06.2013 14:12
Актыівстка руху Femen распавяла падрабязнасьці каналу Euronews.

/

Адна з заснавальніц украінскага руху Femen Іна Шаўчэнка мяркуе, што ў Беларусі актывістак руху маглі забіць. Яна распавяла тэлеканалу Euronews пра падзеі, якія здарыліся ў Менску 19 сьнежня 2011 году, у гадавіну разгону Плошчы. Тады тры актывісткі руху ўдзельнічалі ў маніфэстацыі супраць дыктатуры ў Беларусі і супраць Лукашэнкі.

“Пасьля гэтай акцыі нас выкралі і суткі мы знаходзіліся ў руках самых сапраўдных забойцаў. Яны вывезьлі нас у лес, зьдзекаваліся над намі, мне адрэзалі валасы. Нас аблілі алеем і распалілі паблізу вогнішча. Яны дзейнічалі так, быццам зьбіраліся забіць. У такі страшны момант ня думаеш аб ахвярнасьці. Чаму гэтыя людзі прымусілі нас прайсьці праз жудасныя выпрабаваньні? Ды таму, што мы казалі праўду”, - распавяла Шаўчэнка.

Беларуская міліцыя адмовілася ўзбуджаць справу па факце нападу на актывістак.

Яшчэ адна акцыя Femen прайшла зусім нядаўна – 18 чэрвеня – у Кіеве, калі адбываўся візыт Лукашэнкі ва Ўкраіну. Дзяўчыны зьявіліся ноччу пад гатэль з напісамі на целах: “Лукашэнка – быдла”, “Жыве Беларусь” ды іншымі. Акцыю спынілі байцы “Беркута”.

Хартыя’97/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт