Лукашэнка сустрэнецца з прэзыдэнтам Лаоса
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
30.06.2013 10:59
Чумалі Саясон прыбыў з афіцыйным візытам у Беларусь.
Прэзыдэнт Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Чумалі Саясон прыбыў з афіцыйным візытам у Беларусь, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Афіцыйныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі й Чумалі Саясона адбудуцца 1 ліпеня. Чакаецца, што па іх выніках бакі падпішуць дакумэнты аб разьвіцьці супрацоўніцтва ў розных сфэрах.
Саясон сустрэнецца з кіраўніцтвам урада й Нацыянальнага сходу Беларусі, наведае прамысловыя й сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гісторыка-культурныя аб'екты.
Аб'ём тавараабароту паміж Беларусьсю й Лаосам ў студзені-сакавіку 2013 склаў амаль $ 190 тыс. У асноўным за кошт беларускага экспарту.
дг/Белта