Васілю Парфянкову прад'яўлена абвінавачаньне
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
14.07.2013 10:40
Палітвязень абвінавачваецца ў парушэньні правілаў прэвэнтыўнага нагляду.
foto:spring96.org
Васілю Парфянкову, фігуранту крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня 2010 года, афіцыйна прад'яўлена абвінавачаньне за невыкананьне патрабаваньняў прэвэнтыўнага нагляду, паведамляе БелаПан.
Нагадаем, у канцы чэрвеня Парфянкова выклікалі ў Першамайскае РУУС, дзе паведамілі, што супраць яго распачата чарговая — трэцяя па ліку — крымінальная справа за парушэньне патрабаваньняў прэвэнтыўнага нагляду.
Парушэньні заключаліся ў тым, што адзін раз Васіль выйшаў у неналежны час у краму, а другі — нязначна спазьніўся дамоў. Менавіта ў гэтыя моманты яго прыходзілі правяраць супрацоўнікі міліцыі.
Цяпер Парфянкоў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Яму пагражае арышт на паўгода ці пазбаўленьне волі да аднаго года.
дг/БелаПан