Крыж Андрэя Першазванага будзе ў Менску да 2 жніўня
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
29.07.2013 12:05
Крыж прывезены з нагоды сьвяткаваньня 1025-годзьдзя Хрышчэньня Русі, галоўныя ўрачыстасьці якога праходзяць у сталіцы.
БелТа
Крыж сьвятога апостала Андрэя Першазванага перавезены ў менскі прыход Усіх сьвятых, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Сьвятыня застанецца там да 2 жніўня. Доступ да крыжа будзе кругласутачным.
Крыж прывезены ў Беларусь з нагоды сьвяткаваньня 1025-годзьдзя Хрышчэньня Русі. Сёньня ў Менску праходзяць урачыстасьці з удзелам сямі кіраўнікоў праваслаўных цэркваў сьвету. У галоўнай літургіі ўдзел прымала больш за 50 тысяч чалавек.
На Менскім замчышчы прайшла цырымонія закладкі памятнай граматы ў гонар 1025-годзьдзя Хрышчэньня Русі. Грамата была закладзена на месцы старажытнага праваслаўнага храма Менска XI стагодзьдзя ў раёне станцыі мэтро "Няміга".
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл растлумачыў, што памятная грамата была падпісаная кіраўнікамі ўсіх праваслаўных цэркваў. Ён ад свайго імя й імя іншых патрыярхаў выказаў надзею, што на гэтым гістарычным месцы ў беларускай сталіцы зноў будзе ўзьведзены храм. "Гэта гістарычнае месца Менска. Адсюль вера распаўсюджвалася сярод усяго беларускага народа", - сказаў ён.
БелТА/ав