Logo Polskiego Radia
Print

Санстанцыя ўзялася за цукеркі Roshen

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.08.2013 14:21
Спэцыялісты адбяруць пробы кандытарскай прадукцыі, вырабленай на фабрыках украінскай карпарацыі Roshen.
roshen.com

Спэцыялісты дзяржаўнага санітарнага нагляду ў рамках правядзеньня праверак аб'ектаў гандлю адбяруць пробы кандытарскай прадукцыі, вырабленай на фабрыках украінскай карпарацыі Roshen. Мэта праверкі - правядзеньне лябараторных дасьледаваньняў на адпаведнасьць патрабаваньням заканадаўства Мытнага саюза. Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
У выпадку выяўленьня фактаў неадпаведнасьці будуць прынятыя захады згодна зь дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Мытнага саюза, заяўляюць у ведамстве.
У сувязі з забаронай увозу на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі кандытарскіх вырабаў карпарацыі Roshen Міністэрства аховы здароўя таксама заяўляе, што Беларусь не дапусьціць рээкспарту Roshen у Расею праз сваю мяжу.
У канцы ліпеня Расспажыўнагляд забараніў увоз у РФ кандытарскіх вырабаў кампаніі Roshen, пасьля таго як адабраў у гандлёвых сетках Масквы прадукцыю чатырох фабрык кампаніі й выявіў парушэньні па якасьці й бяспецы. Як тлумачылі ў ведамстве, прадукцыя не адпавядала нарматывам па зьмесьце тлушчаў і арганалептыцы, мела адхіленьні па паказчыках якасьці. Акрамя таго, у малочным шакаладзе Roshen знойдзены бэнзапірэн (рэчыва першага кляса небясьпекі).
Усьлед за Расеяй праверку ўкраінскіх цукерак пачала санслужба Казахстана.

tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт