Logo Polskiego Radia
Print

У Менску з рэек сышлі чатыры цыстэрны з-пад звадкаванага газу

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 05.08.2013 09:44
На ліквідацыі наступстваў здарэньня працавалі 60 чалавек.
wikipedia commons

На чыгуначнай станцыі Менск-сартавальны ліквідаваныя наступствы надзвычайнай сытуацыі.

Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях Беларусі, 4 жніўня ў 21.37 па прыбыцьці грузавога лякаматыва Берасьце - Бякасава адбыўся сход з рэек чатырох цыстэрнаў. Усяго ў складзе было 93 цыстэрны. Цыстэрны парожнія з-пад звадкаванага газу. Дзьве зь іх належаць Расеі, дзьве - Казахстану.

Чыгуначнае палатно пашкоджана не было. Рух цягнікоў ажыцьцяўляецца ў штатным рэжыме згодна зь цягніковым раскладам. Пацярпелых няма.

У выніку здарэньня пашкоджана чатыры каляскі (восем колавых пар) апора кантактнай сеткі, чыгуначны святлафор. Усяго на ліквідацыі наступстваў здарэньня працавалі 60 чалавек.

дг/БелаПан

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт