Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы таўсьцеюць

Polskie Radio
Natalia Szymkowiak 28.08.2013 16:22
90% выпадкаў празьмернай вагі – гэта вынік няправільнага вобразу жыцьця і харчаваньня.

/

У Беларусі працягвае павышацца колькасьць людзей з празьмернай вагою. Калі насельніцтва не пачне харчавацца правільна, то праз пару гадоў лішак вагі будзе ў паловы беларусаў, - адзначыла на сустрэчы з журналістамі спэцыяліст з цэнтру “Маці і дзіця” Маргарыта Дзевятлоўская.

Паводле інфармацыі лекараў, на дадзены момант празьмерную вагу маюць каля 40% жыхароў, але гэты паказьнік расьце, як у дарослых, так і дзяцей. За апошнія дзесяць гадоў колькасьць падлеткаў зь лішняй вагой вырасла ў два разы. Кожны чацьвёрты падлетак мае празьмерную вагу, а ў паловы з іх дайшло да атлушчэньня. 90% выпадкаў празьмернай вагі – гэта вынік няправільнага вобразу жыцьця і харчаваньня.

Naviny.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт