Logo Polskiego Radia
Print

Аднаўляюцца заняткі "Мова ці кава"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.09.2013 15:52
У Менску й Маскве ў верасьні пасьля летняга перапынку адновяцца курсы беларускай мовы "Мова ці кава".
s13.rus13.ru

У Менску й Маскве ў верасьні пасьля летняга перапынку адновяцца курсы беларускай мовы "Мова ці кава". Другі сэзон курсаў у Менску пачнецца 16 верасьня а 19 гадзіне ў "Галерэі Ў". У Маскве першыя заняткі пройдуць 24 верасьня, а 20-й гадзіне, месца пакуль вызначаецца. "Мова ці кава" — бясплатныя курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве й Менску журналісткай Кацярынай Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласьць — каля 2 гадзін. У першым сэзоне ў Маскве адбылося 17 заняткаў, на якіх прысутнічала каля 30 чалавек. У Менску за люты-чэрвень 2013 года прайшло 15 заняткаў. На іх прыходзілі ад 60 да 120 чалавек.

свабода/tut.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт