Ірыну Халіп з сынам затрымалі ў аэрапорце
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
04.09.2013 14:27
Журналістка ляцела ў Варшаву да мужа Андрэя Саньнікава.
Жонку лідара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», кандыдата ў прэзыдэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саньнікава затрымалі сёньня ў аэрапорце «Менск-2». Служба бясьпекі аэрапорту не прапусьціла яе на пасадку, забраўшы дакумэнты. Супрацоўнікі службы бясьпекі заявілі Ірыне Халіп, што выезд з краіны неабходна ўзгодніць з Камітэтам дзяржбясьпекі, паколькі яна знаходзіцца ў абмежавальных сьпісах гэтага ведамства.
Паўгадзіны Ірына Халіп з сынам чакала, пакуль яе выезд з краіны ўзгодняць з КДБ. Затым яе ўсё ж прапусьцілі на пасадку.
«Служба бясьпекі аэрапорту пацьвердзіла, што я па-ранейшаму знаходжуся ў сьпісах КДБ, і кожны раз яны вымушаныя мяне затрымліваць і тэлефанаваць у камітэт за тым, каб даведацца як дзейнічаць. КДБ гуляе ў сваю незразумелую гульню. Мне не даюць ніякіх тлумачэньняў, чаму я знаходжуся ў нейкіх сьпісах. Гэбэшнікі паводзяць сябе так, як быццам ім належыць уся краіна», - сказала Ірына Халіп сайту charter97.org.
эб