Зямля пад кантролем КДБ 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        06.09.2013 15:29
                    
                                 
                
                
                    Разьмеркаваньне зямлі пад забудову аддалі пад кантроль КДБ.
                
                
                    
                         Foto: sxc.hu/domena publiczna
Foto: sxc.hu/domena publiczna
                     
                
                
                
               
                
                          
Урад Беларусі ўнёс зьмены ў парадак выадзяленьня зямлі інвэстарам і заключэньня зь імі адпаведных дамоваў. Цяпер за разьмеркаваньнем зямлі будзе наглядаць КДБ.
Раней любы дзяржаўны орган абавязаны быў разгледзець заяву інвэстара аб заключэньні інвестыцыйнай дамовы і прыняць рашэньне на працягу 30 дзён. Цяпер гэты тэрмін будзе дзейнічаць, толькі калі інвэстар не прэтэндуе на прадастаўленьне яму зямельнага ўчастка для будаўніцтва аб’ектаў, прадугледжаных у інвэстыцыйным праекце. Калі ж зямельны ўчастак неабходны, тэрмін разгляду заявы інвэстара павялічваецца да 60 дзён, але не раней за 30 дзён.
Згодна з новымі правіламі, калі на адзін зямельны ўчастак прэтэндуе два і больш інвэстараў, рашэньне аб тым, каму даць участак і з кім заключыць дамову, будзе прымацца па выніках конкурсу, які будзе прызначаць дзяржорган.
Але самае галоўнае — на працягу аднаго дня пасьля прыняцьця рашэньня аб правядзеньня конкурсу паміж інвэстарамі дзяржаўны орган абавязаны будзе паведаміць пра гэта Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. 
Новы парадак прадастаўленьня зямлі інвэстарам уступіў у сілу з 1 верасьня 2013 года. 
/nn.by/ ej.by