Logo Polskiego Radia
Print

Берасьце супраць выязнога мыта

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 18.09.2013 10:55
У гарвыканкам пададзены заяўкі на пікеты супраць увядзеньня выязнога мыта.
fot. glowimages.com

Мясцовыя актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) маюць намер зладзіць чатыры пікеты (у тым ліку – у цэнтры горада), каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да намераў уладаў увесьці новае мыта.

Як паведаміў старшыня абласной структуры АГП Уладзімер Вуек, падчас такіх акцый сябры партыі зьбіраюцца нагадаць, што прапанаваныя захады супярэчаць Канстытуцыі РБ, бо артыкул 30 Асноўнага закону краіны гарантуе грамадзянам права на свабоду перамяшчэньня. Па словах Вуека, новы «падатак» асабліва адчувальна адаб'ецца на жыхарах памежных тэрыторый, якія часта выязджаюць за мяжу.

spring96.org/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт