Куды павезьлі Парфянкова?
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
20.09.2013 12:52
Былы палітвязень знаходзіўся ў ЦІП за парушэньне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду.
foto:spring96.org
кр. Вясна
Былога палітвязьня Васіля Парфянкова вывезьлі ў невядомым напрамку. Ён адбываў пакараньне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП). За суткі да канца тэрміну пакараньня яго вывезьлі з Акрэсьціна. Паводле словаў жонкі Ўладзімера Яроменкі, які адбываў пакараньне разам з Парфянковым, для яго не прынялі перадачы, сказаўшы, што яго забралі супрацоўнікі Першамайскага РУУС. А ў РУУС сказалі, што яго там няма.
Праваабаронца Анастасія Лойка таксама пацьвердзіла, што пакуль невядома, дзе знаходзіцца Парфянкоў.
Нагадаем, 16 верасьня былыя палітвязьні Ўладзімер Яроменак і Васіль Парфянкоў былі асуджаны на 5 сутак арышту за парушэньне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду. Яны павінны былі выйсьці на волю заўтра апоўдні.