Logo Polskiego Radia
Print

Амаль 500 умельцаў прымаюць удзел у сьвяце "Слуцкія паясы"

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 21.09.2013 15:24
Госьці фэсту знаёмяцца з сапраўднымі брэндамі Менскай вобласьці.

Каля 500 умельцаў прымаюць удзел у свяце рамёстваў меншчыны "Слуцкія паясы ", які праходзіць сёньня ў Слуцку.

На адмысловых пляцоўках арганізаваны выставы, дзе прадстаўлены больш за 20 відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Госьці знаёмяцца з сапраўднымі брэндамі Менскай вобласьці - Капыльскімі й Старадарожскімі ручнікамі, лагойскай і івянецкай керамікай, клецкай і маладзечанскай лазой, вялейскай і мядзельскай разьбой па дрэве. На пляцоўцы каля фабрыкі мастацкіх вырабаў " Слуцкія паясы " арганізаваны майстар-кляс па пляценьні й ткацтве паясоў.

Таксама ў Слуцку праходзіць навукова -практычная канфэрэнцыя "Беларускі пояс: гістарычныя шляхі й сучасная практыка".

дг/Белта

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт