Беларусь - на першым месцы па інфляцыі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
22.09.2013 15:23
З ростам спажывецкіх цэнаў на ўзроўні 8,2% Беларусь апярэдзіла іншыя краіны былога СССР.
radio.bialystok.pl
Беларусь заняла першае месца сярод краін-былых савецкіх рэспублік, паводле росту спажывецкіх цэнаў у студзені-жніўня бягучага году. За восем месяцаў цэны ў Беларусі вырасьлі на 8,2%. Далей ідуць: Расея – 4,5%, Армэнія – 3,5%, Казахстан – 3,1 адсоткі, Таджыкістан, Эстонія – па 2,5 адсоткі, Малдова, Кыргыстан – па 1,1%, Азэрбайджан – 0,2% і Летува – 0,1%.
Цэны ўпалі ў Латвіі, Украіне, Грузіі і Туркмэністане. Няма дадзеных з Узбэкістану. Паводле вынікаў апошніх двух гадоў Беларусь таксама была першай у рэйтынгу росту цэнаў у краінах – рэспубліках былога СССР.
БелаПАН/нг