Logo Polskiego Radia
Print

ААН крытыкуе выбарчыя рэформы ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.09.2013 10:16
Спэцыяльны дакладчык ААН па правах чалавека Міклаш Харашці апублікаваў чарговую справаздачу.
ААН крытыкуе выбарчыя рэформы ў Беларусі
Спэцыяльны дакладчык ААН па правах чалавека Міклаш Харашці апублікаваў чарговую справаздачу. Гэты дакумэнт, перададзены генеральным сакратаром ААН Генеральнай Асамблеі Аб’яднаных Нацыяў, прысьвечаны стану правоў чалавека ў Беларусі ў кантэксьце выбарчых працэдураў.
У справаздачы разглядаюцца характэрныя віды парушэньняў правоў чалавека мэтанакіраванага і сыстэмнага характару, праз якія Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, у якой цягам апошняга дзесяцігодзьдзя ў парлямэнт не быў абраны ніводны прадстаўнік апазыцыі. Спэцыяльны дакладчык прадстаўляе рэкамендацыі для паляпшэньня становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі ў адпаведнасьці з міжнароднымі абавязацельствамі краіны.
Харашці асаблівую ўвагу надае пытаньню рэфармаваньня выбарчага заканадаўства ў Беларусі. Прадстаўнік ААН выказаў занепакоенасьць тым, якім чынам адбываецца абмеркаваньне новых зьменаў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс, што нядаўна былі ўнесеныя ў парлямэнт.
Спэцыяльны дакладчык заклапочаны тым, што працэсу бягучай выбарчай рэформы не хапае транспарэнтнасьці і ўдзелу грамадзкасьці. Нягледзячы на шматлікія просьбы палітычных партый Цэнтральную камісію так і не апублікавала праект паправак у Выбарчы кодэкс.
Учора стала вядома, што законапраект пра ўнясеньне зьменаў у Выбарчы кодэкс ўнесены ў парлямэнт і рыхтуецца да прыняцьця ўжо на самым пачатку восеньскай сэсіі - пасьля 2 кастрычніка. Апублікаваная тлумачальная запіска, якая ў сьціслай форме выкладае зьмест законапраекта: прапануецца больш за трынаццаць істотных паправак да Выбарчага кодэкса, якія карэнным чынам могуць зьмяніць тэхнічны бок правядзеньня выбараў, але не вырашаюць прынцыпова важных пытаньняў прадухіленьня фальсыфікацыяў і забесьпячэньня празрыстага падліку галасоў, непакоіцца прадстаўнік ААН.

/

Гэты дакумэнт, перададзены генеральным сакратаром ААН Генеральнай Асамблеі Аб’яднаных Нацыяў, прысьвечаны стану правоў чалавека ў Беларусі ў кантэксьце выбарчых працэдураў.

У справаздачы разглядаюцца характэрныя віды парушэньняў правоў чалавека мэтанакіраванага і сыстэмнага характару, праз якія Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, у якой цягам апошняга дзесяцігодзьдзя ў парлямэнт не быў абраны ніводны прадстаўнік апазыцыі. Спэцыяльны дакладчык прадстаўляе рэкамендацыі для паляпшэньня становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі ў адпаведнасьці з міжнароднымі абавязацельствамі краіны.

Харашці асаблівую ўвагу надае пытаньню рэфармаваньня выбарчага заканадаўства ў Беларусі. Прадстаўнік ААН выказаў занепакоенасьць тым, якім чынам адбываецца абмеркаваньне новых зьменаў і дапаўненьняў у Выбарчы кодэкс, што нядаўна былі ўнесеныя ў парлямэнт. Спэцыяльны дакладчык заклапочаны тым, што працэсу бягучай выбарчай рэформы не хапае транспарэнтнасьці і ўдзелу грамадзкасьці. Нягледзячы на шматлікія просьбы палітычных партый Цэнтральную камісію так і не апублікавала праект паправак у Выбарчы кодэкс.

Учора стала вядома, што законапраект пра ўнясеньне зьменаў у Выбарчы кодэкс ўнесены ў парлямэнт і рыхтуецца да прыняцьця ўжо на самым пачатку восеньскай сэсіі - пасьля 2 кастрычніка. Апублікаваная тлумачальная запіска, якая ў сьціслай форме выкладае зьмест законапраекта: прапануецца больш за трынаццаць істотных паправак да Выбарчага кодэкса, якія карэнным чынам могуць зьмяніць тэхнічны бок правядзеньня выбараў, але не вырашаюць прынцыпова важных пытаньняў прадухіленьня фальсыфікацыяў і забесьпячэньня празрыстага падліку галасоў, непакоіцца прадстаўнік ААН.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт