Logo Polskiego Radia
Print

АМАП зьняў удзельнікаў грамадзка-спартовага мерапрыемства з-за маек

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.09.2013 11:29
У суботу траіх чалавек, апранутых у кашулькі з партрэтам Міколы Статкевіча, АМАП забраў проста са стартавай паласы, паведаміла «Эўрарадыё».
foto:Euroradio.fmfoto:Euroradio.fm

Менскі сталічны фэстываль бегу «Кубак выкліку» праходзіў пад патранажам зорак беларускага спорту — бягуньні Аліны Талай, прызёркі чэмпіянату Эўропы і плыўчыхі Аляксандры Герасімені, прызёркі Алімпійскіх гульняў.

У фэстывалі прымалі ўдзел каманды моладзі, студэнцкіх арганізацый, а таксама каманды журналістаў.

Сваіх прадстаўнікоў на «Кубак выкліку» даслаў і калектыў сайту Серабранка.бай, кіраўніком якога зьяўляецца Кірыл Жываловіч. Бегуны, апрануты ў кашулькі з партрэтамі палітвязьня Міколы Статкевіча, спачатку атрымалі свае стартавыя нумары. Але за 15 хвілінаў да старту да іх падышло прыкладна сямёра амапаўцаў, якія папрасілі журналістаў прайсьці зь імі.

Фэстываль бегу «Кубак выкліку» праходзіў на лыжаролернай трасе ў сталічнай Вясьнянцы. Падчас мерапрыемства зьбіраліся сродкі на дапамогу паралімпійскаму чэмпіёну Атэнаў-2004 Аляксандру Трыпуцю. Нядаўна ён атрымаў траўму, якая ледзь не каштавала яму жыцьця.

яс/euroradio.fm

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт