Logo Polskiego Radia
Print

Польскі мільярдэр купіў другі банк у Беларусі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 19.10.2013 14:29
Беларускі банк малога бізнэсу ( ББМБ ) прададзены за 4,9 млн эўра.
fot. Flickr/rpongsaj

Зьдзелка куплі-продажу была зарэгістраваная 18 кастрычніка ў сыстэме БЕКАС ААТ "Беларуская валютна -фондавая біржа".

У выніку зьдзелкі было прададзена 287689 акцый кампаніі (95,5% статутнага фонду). Сума дамовы склала 4 млн 867,7 тыс. эўра.

Пакупніком акцый выступіў польскі Getin Holding SA

Уладальнікам Getin Holding зьяўляецца польскі бізнэсмен Лешак Чарнэцкі, які раней ужо набыў у Беларусі "Ідэябанк" (былы Сомбелбанк).

дг/Агенцтва "Бізнэс-Навіны"

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт