У Менску адкрылася першая «мабільная бібліятэка»
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
04.11.2013 04:00
Яна дазваляе атрымаць "па паветры" любы з 800 твораў беларускай, замежнай, а таксама дзіцячай літаратуры.
На плошчы Якуба Коласа ўсталяваныя 7 спэцыяльных тумбаў з выявай кніг. На карэньчыку кожнай зь іх нанесены спэцыяльны QR - код або NFC-пазнака, з дапамогай чаго твор можна будзе загрузіць у патрэбным электронным фармаце й захаваць у памяці смартфона або пляншэта.
У "мабільнай бібліятэцы" прадстаўлены кнігі розных жанраў, уключаючы папулярныя беларускія й замежныя творы такіх аўтараў, як Якуб Колас , Янка Купала, Васіль Быкаў, Максім Танк, Максім Гарэцкі, Агата Крысьці, Генрых Сянкевіч, Рэй Брэдберы, Леў Талстой і многіх іншых.
Бібліятэка будзе працаваць кругласутачна, скарыстацца ёй можна будзе на працягу двух тыдняў. А затым, як плянуецца, "мабільную бібліятэку" будуць прадстаўляць ў іншых гарадах Беларусі.
дг/Белта