Logo Polskiego Radia
Print

Будзе створана электронная база беларускіх пакутнікаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.11.2013 09:00
У цяперашні час да ліку кананізаваных мясцовашанаваных сьвятых БПЦ прылічаныя некалькі дзясяткаў сьвятых.

Сьвяты Сынод Беларускай праваслаўнай царквы прыняў рашэньне аб стварэньні адзінай электроннай базы дадзеных пра беларускіх навапакутнікаў.

У прэс-службе Менскай епархіі адзначылі, што "Мартыралёг (сьпісы прызнаных царквой пакутнікаў, імёны якіх прыводзяцца ў каляндарным парадку ў адпаведнасьці з датай іх пакутніцкага подзьвігу) выдаюцца па епархіях БПЦ з 2009 года".

"Папярэднія працы камісіі па кананізацыі сьвятых Беларускага экзархата будуць даступныя ў Інтэрнэце", - удакладнілі ў прэс-службе епархіі. "Сынод таксама ўхваліў устаноўку мэмарыяльных знакаў у месцах служэньня й подзьвігу новапакутнікаў", - распавялі сьвятары.

У цяперашні час да ліку кананізаваных мясцовашанаваных сьвятых БПЦ прылічаныя некалькі дзясяткаў сьвятых. Да ліку сьвятых БПЦ прылічаныя прападобная Эўфрасіньня Полацкая, сьвяціцель Кірыла Тураўскі, прападобная Сафія Слуцкая, прападобны Елісей Лаўрышаўскі.

У 1999 годзе было кананізавала 23 новапакутнікі Менскай епархіі, якія пацярпелі ў пэрыяд 1930- 1950- х гадоў. У 2000 годзе, у прыватнасьці, да ліку новапакутнікаў былі прылічаныя арцыбіскуп Рыскі Ян, арцыбіскуп Астраханскі Мітрафан, епіскап Магілёўскі Ёсаф.

У 2002 годзе пастановай Сынода БПЦ да ліку мясцовашанаваных сьвятых былі прылічаныя сьвяшчэннапакутнік архідыякан Нікіфар, мітрапаліт Кіеўскі Макарый, верны князь Барыс Тураўскі й княгіня Эўпраксія Полацкая. У 2012 годзе ў Сабор Беларускіх сьвятых таксама былі ўведзеныя імёны Сьвяціцеля Харкаўскага Мялеція й сьвяшчэннапракутніка Мікалая Гаварына.

Сьвяткаваньне ў гонар Сабора Беларускіх сьвятых устаноўлена ў 1984 годзе па ініцыятыве прадстаяцеля БПЦ мітрапаліта Менскага й Слуцкага Філарэта.

Сьвяткуецца дзень Сабору Беларускіх сьвятых у трэці тыдзень пасьля Дня сьвятой Тройцы, якая адзначаецца ў 50-ы дзень пасьля Вялікадня. Першая ікона ў гонар Сабора Беларускіх сьвятых была напісана ў XX стагодзьдзі.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт