Малы памежны рух з Польшчай?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
06.12.2013 17:00
„Беларусь пакуль на гэта не гатова”, - кажа прафэсар Снапкоўскі.
euroradio.fm
„Вялікая дыпляматыя павінна працаваць у інтарэсах канкрэтных людзей”, - кажа прафэсар Беларускага Дзяржаўнага ўнівэрсытэта Уладзімір Снапкоўскі.
Так ён камэнтуе пытаньне ўвядзеньня малога памежнага руху паміж Беларусьсю й Польшчай. Пры гэтым ён адзначае, што пакуль не стаіць пытаньне ратыфікацыі адпаведнага пагадненьня, хоць яно было падпісанае яшчэ ў 2010 годзе. „Тут ёсьць шэраг момантаў, невыгодных беларускаму боку”.
„Цяпер цэны ў Польшчы ніжэй, чым у Беларусі. І калі адкрыць малы памежны рух, то гэта створыць пэўныя цяжкасьці для беларускай эканомікі: будуць увозіць тавары, прадукты харчаваньня й г.д. Тут паўстае пытаньне, наколькі дзяржава будзе здольная рэгуляваць гэтыя працэсы. Тут пытаньне філясофскае: ці дзяржава дасьць магчымасьць сваім грамадзянам зарабляць, ці нейкім чынам выкарыстоўваць гэтыя магчымасьці на розьніцы цэн? Але гэта будзе выклік для нацыянальнай гаспадаркі”, - кажа прафэсар Снапкоўскі.
“Пакуль Беларусь не гатова афіцыйна да гэтага, трэба рыхтавацца”, - дадае ён.
Малы памежны рух дае магчымасьць грамадзянам памежных тэрыторый перасякаць мяжу бязь візы, а толькі атрымаўшы адпаведны дазвол. Цяпер падобная дамова дзейнічае паміж Беларусьсю й Латвіяй.
racyja.com/аз