Logo Polskiego Radia
Print

Праз два гады ў беларусаў зьявяцца электронныя пашпарты

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 16.12.2013 16:12
ID-картка павінна замяніць папяровы пашпарт грамадзяніна.
www.appolicious.comwww.appolicious.com


Распрацоўку ўнутранага пашпарта грамадзяніна Беларусі плянуецца завяршыць на працягу двух гадоў. Пра гэта паведаміў намесьнік дырэктара Нацыянальнага цэнтру электронных паслуг Сяргей Руднеў на Х Міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі "Кіраваньне інфармацыйнымі рэсурсамі", якая адбылася ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце.

Паводле Руднева, у краіне рэалізуецца канцэпцыя сэрвісна-разьліковай інфармацыйнай сыстэмы, якая павінна замяніць папяровы пашпарт грамадзяніна ў выпадку плацяжоў, замовы тых ці іншых дзяржаўных ды іншых паслуг - сацыяльных, транспартных, мэдычных. Такая ID-картка ў пэрспэктыве павінна стаць "унутраным пашпартам грамадзяніна Беларусі". Дакладчык паведаміў, што працы па стварэньні ідэнтыфікацыйнай карты будуць завершаныя на працягу бліжэйшых двух гадоў.

Для пашырэньня доступу насельніцтва да Адзінага парталу электронных паслуг ужо падпісаная адпаведная нарматыўная база і вызначаныя два інфармацыйныя пасярэднікі - Белпошта і Белтэлекам. Такім чынам, грамадзяне змогуць атрымліваць розныя даведкі зь дзяржаўных органаў у паштовых аддзяленьнях і пунктах калектыўнага карыстаньня Белтэлекаму, сказаў Сяргей Руднеў.

eurobelarus.info/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт