Logo Polskiego Radia
Print

Беларуская сьпявачка выйшла ў фінал конкурсу Turkvision-2013

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.12.2013 13:17
Фінал Turkvision-2013 пройдзе 21 сьнежня.

Беларуская сьпявачка Гюнэш выйшла ў фінал музычнага конкурсу Turkvision-2013.

У фінал конкурсу таксама прайшлі прадстаўнікі Казахстана, Узбэкістана, Турцыі, Азэрбайджана, Босьніі й Герцагавіны, Татарстана, Паўночнага Кіпра, Кыргыстана, Украіны й Косава. Фінал пройдзе заўтра, 21 снежня.

Конкурс праводзіцца ў турэцкім горадзе Эскішэхіры, які ў гэтым годзе арганізацыяй „Цюрксой” прызнаны культурнай сталіцай цюркскага сьвету.

У конкурсе прымаюць удзел ня толькі цюркамоўныя краіны, але й краіны, дзе маецца вялікая колькасьць цюркамоўнага насельніцтва - Украіна, Малдова, Расея, а таксама Грузія, Беларусь, Македонія, Босьнія.

„Мы зрабілі гэта! Беларусь у фінале Turkvision і на дадзены момант, па выніках галасаваньня, мы ў тройцы мацнейшых! Заўтра фінал! Пажадайце мне посьпеху!”, - напісала Гюнэш у сваім акаўнце ў фэйсбуку.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт