Logo Polskiego Radia
Print

Амбасадар Польшчы наведаў Гoрaдню са сьвяточным візытам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.12.2013 15:34
Лешэк Шарэпка сустрэўся з новым кіраўніком Гарадзенскай вобласьці Ўладзімірам Краўцовым.
racyja.com

Падчас свайго перадсьвяточнага візыту ў Горадню амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка сустрэўся з новым кіраўніком Гарадзенскай вобласьці Ўладзімірам Краўцовым і прадстаўнікамі Каталіцкага касьцёла.

Амбасадар прывёз падарункі пацыентам Дзіцячага аддзяленьня Гарадзенскага абласнога клінічнага цэнтра „Псыхіятрыя-наркалёгія”, з пацыентамі якога супрацоўнічае Клуб польскіх студэнтаў.

Пра сваю сустрэчу зь кіраўніком Гарадзеншчыны Лешэк Шарэпка падрабязна распавёў падчас адкрыцьця выставы Зыгмунда Буйноўскага ў Гародні.

„Гэта першая наша сустрэча, бо раней я не быў знаёмы са спадаром губэрнатарам. Мы закранулі вельмі шмат тэмаў, я прапанаваў сустракацца ў будучыні й больш тэматычна размаўляць: культура, эканоміка, мяжа. На сустрэчы, якая працягвалася гадзіну, цяжка пра ўсё гэта грунтоўна паразмаўляць. Найважнейшым зьяўляецца тое, што першая сустрэча прайшла ў вельмі добрай атмасфэры, таму магчыма ў будучыні яна зможа прынесьці плён,” - сказаў польскі амбасадар.

Па словах Лешэка Шарэпкі, існуе шмат розных варыянтаў супрацы з Гарадзеншчынай, у тым ліку й гуманітарнай. Ён прывёў прыклад цэнтра ў Бараўлянах, дзе з дапамогай Польшчы паўстае хостэл для бацькоў, чые дзеці лечацца ад раку.

racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт