Logo Polskiego Radia
Print

За расейскі крэдыт Беларусь адказвае маёмасьцю краіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.12.2013 09:40
Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр РФ Дзьмітрый Мядзьведзеў.

fot.
fot. PAP/EPA/VLADIMIR RODIONOV/RIA NOVOSTI

Украіна й Беларусь незалежна ад магчымай зьмены ўлады гарантуюць вяртаньне крэдытаў Расеi, заявіў прэм'ер-міністр РФ Дзьмітрый Мядзьведзеў у пятніцу журналістам.

„Строга кажучы, пад украінскі крэдыт сёньня й пад беларускі крэдыт сябры й партнэры дадуць нам сувэрэнную гарантыю. І хто б ні быў прэзыдэнтам Украіны ў будучыні або Беларусі, у прынцыпе, мы можам дамагацца вяртаньня гэтых грошай усімі даступнымі спосабамі. Яны адказваюць за гэты крэдыт ўсёй маёмасьцю сваёй краіны”, - цытуе Мядзведзева расейскае агенцтва Прайм.

nn.by/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт