Logo Polskiego Radia
Print

"Гаварыльня" з Алесем Марачкіным

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 22.01.2014 12:26
Падчас вечарыны будзе прэзэнтавана кніга ўспамінаў Алеся Марачкіна, прагучаць сьпевы ў выкананьні беларускіх рок-музыкаў.
Фота: spring96.orgФота: spring96.org

Асьветніцка-дабрачынная ўстанова Камітэт “Салідарнасьць” і мастацкае аб’яднаньне “Пагоня” запрашаюць 23 студзеня а 19 гадзіне ў галерэю “Ў” на творчую сустрэчу “Гаварыльня з Алесем Марачкіным”.

Будуць паказаныя слайды твораў Алеся Марачкіна, якія ўвайшлі ў скарбніцу айчыннай гістарычнай і мастацкай спадчыны.

Майстра раскажа пра свой шлях у мастацтва, выпрабаваньні лёсу, адкажа на пытаньні аб творчым супрацоўніцтве зь беларускімі пісьменьнікамі, мастакамі, паэтамі, кінематаграфістамі.

Падчас вечарыны будзе прэзэнтаваная кніга ўспамінаў Алеся Марачкіна, прагучаць сьпевы ў выкананьні беларускіх рок-музыкаў.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя 23 студзеня а 19.00, Пр. Незалежнасьці,37-а.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт