ЛДПБ пойдзе на Кангрэс дэмсіл
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.01.2014 14:37
Лібэральна-дэмакратычная партыя мае намер прыняць удзел у Кангрэсе, на якім апазыцыя плянуе выбраць кандыдата на выбарах 2015 года.
Лібэральна-дэмакратычная партыя Беларусі мае намер прыняць удзел у Кангрэсе дэмакратычных сіл, на якім апазыцыя плянуе выбраць адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах 2015 года.
"ЛДП будзе й хоча ўдзельнічаць у кангрэсе па выбары адзінага кандыдата", - заявіў сёньня журналістам у Менску намесьнік старшыні партыі Алег Гайдукевіч.
Паводле палітыка, нават калі прадстаўнікі апазыцыйных партый не захочуць, каб актывісты ЛДП прыходзілі, то яны й так прыйдуць. Гайдукевіч зазначыў, што яны даведаюцца, дзе праходзіць кангрэс, возьмуць 100-200 чалавек актыву й прыйдуць на сустрэчу. “Я ўпэўнены, што прагаласуюць менавіта за нашага кандыдата", - падкрэсьліў палітык.
Пры гэтым Алег Гайдукевич адзначыў, што "ніхто зь іх не чакаў ад нас такіх крокаў, але мы прыйдзем на кангрэс, і мы хочам заклікаць апазыцыйныя палітычныя сілы адмовіцца ад зьнешняга фінансаваньня". "Трэба прыбраць тых лідараў беларускай апазыцыі, якія запэцкалі сябе грашыма", – падкрэсьліў ён.
Ад ЛДПБ у прэзыдэнцкай кампаніі мае намер удзельнічаць лідар партыі Сяргей Гайдукевіч – бацька Алега Гайдукевіча.
інтэрфакс-захад/вс