Logo Polskiego Radia
Print

На Майдане пакажуць „Жыве Беларусь!”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.02.2014 12:00
Паказ ладзіцца зь ініцыятывы Студэнцкай асамблеі.

/

8 лютага, а 21:00 на першым паверсе „Ўкраінскага дому”, захопленага пратэстоўцамі на Майдане адбудзецца паказ стужкі „Жыве Беларусь!”. Пасьля паказу заплянавана дыскусія з аўтарамі. Паказ ладзіцца зь ініцыятывы Студэнцкай асамблеі.

Фільм „Жыве Беларусь!” зьняты ў 2012 годзе польскім рэжысэрам Кшыштафам Лукашэвічам паводле сцэнара, напісанага супольна з Францішкам Вячоркам. У фільме зьняліся беларускія акторы.

Фільм здымаўся ў лістападзе-сьнежні 2011 году ў Польшчы. Аднак Амбасада Беларусі ў Польшчы рэзка асудзіла фільм і заклікала не паказваць у кінатэатрах

Фільм, часткова заснаваны на фактах біяграфіі Францішка Вячоркі, быў паказаны на многіх сусьветных кінафэстывалях. Музыку да фільму напісаў Лявон Вольскі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт