Logo Polskiego Radia
Print

Старшыню Цэнтрвыбаркама запрасілі ў Ірак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.02.2014 13:30
Запрашэньне перадаў Ярмошынай пасол Ірака ў Беларусі.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына атрымала запрашэньне ўзяць удзел у назіраньні за ўсеагульнымі выбарамі ў Савет прадстаўнікоў Рэспублікі Ірак, якія адбудуцца 30 красавіка.

Запрашэньне паступіла ад Вышэйшай незалежнай выбарчай камісіі Ірака, паведамляе інтэрнэт-сайт беларускай ЦВК.

Яно было перададзена асабіста Ярмошынай 21 лютага ў Менску падчас яе сустрэчы з паслом Ірака ў Беларусі Хайдарам Хадзі.

БелаПАН/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт