Logo Polskiego Radia
Print

1309 населеных пунктаў без электрычнасьці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.03.2014 11:36
Пашкоджаньні ліній электраперадач адбыліся з-за моцных парываў ветру да 20 мэтраў у сэкунду.

/

1309 населеных пунктаў апынуліся без электрычнасьці. Аварыйныя брыгады „Белэнэрга” апэратыўна ліквідоўвалі непаладкі, аднак па стане на 6.00 16 сакавіка 152 населеных пункты ў Брэсцкай, Гомельскай, Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях заставаліся без сьвятла.

Як паведамілі ў прэс-службе МНС, у выніку моцнага ветру пацярпелі 87 населеных пунктаў у 22 раёнах Брэсцкай, Гомельскай, Менскай і Магілёўскай абласьцях. Пашкоджаныя дахі 41 жылога дому, 8 аб’ектаў соцкультбыту, 109 сельскагаспадарчых будынкаў. Пацярпелых няма.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт