"Народны рэфэрэндум" сабраў 50 тыс. подпісаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.03.2014 15:27
Аб гэтым паведаміў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску лідар кампаніі “Гавары праўду” Ўладзімір Някляеў.
reporter.by
Арганізатары “Народнага рэфэрэндуму” сабралі першыя 50 тыс. подпісаў у падтрымку сваёй ініцыятывы. Аб гэтым паведаміў сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску лідар кампаніі “Гавары праўду” Ўладзімір Някляеў. Ён лічыць, што “Народны рэфэрэндум” - адзіны шлях, які можна прапанаваць народу й дзяржаве дзеля выхаду зь сёньняшняй, складанай сытуацыі, якая патрабуе трансфармацыі й рэформ.
Някляеў адзначыў, што ўлады выкарыстоўваюць сытуацыю ва Ўкраіне ў прапагандысцкіх мэтах. Маўляў, апазыцыя хоча давесьці да “Майдану” й агульнанацыянальнай трагедыі. Вось таму, паводле словаў палітыка, зьбіраць подпісы стала ў шмат разоў цяжэй чым раней.
рацыя/вс