Logo Polskiego Radia
Print

На наступным тыдні Мясьніковіч паедзе ў Маскву

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.04.2014 10:20
У Маскве ён сустрэнецца з прэм'ерамі Расеі й Казахстана.
Foto: Wikimedia Commons

15 красавіка ў Маскве адбудзецца сустрэча кіраўніка ўрада Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрыя Мядзьведзева з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясьніковічам і прэм'ер-міністрам Казахстана Карымам Масімавым.

Як паведамляе прэс-служба ўрада РФ, парадак дня трохбаковых перамоў уключае асноўныя пытаньні разьвіцьця эўразійскай інтэграцыі й падрыхтоўку праекта дагавора аб Эўразійскім эканамічным саюзе (ЭАЭС).

Дамова аб стварэнні ЭАЭС павінна быць гатова да траўня 2014 году й ажыцьцявіцца на прасторы Мытнага саюза 1 студзеня 2015 году. Базавыя прынцыпы ЭАЭС былі ўзгоднены прэзыдэнтамі „тройкі” ў сьнежні 2013 года ў Маскве.

Беларускі бок ініцыюе ўключэньне ў праект дагавора аб ЭАЭС норму аб ліквідацыі выключэньняў у пытаньнях гандлю нафтай і нафтапрадуктамі.

БелаПАН/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт