Logo Polskiego Radia
Print

ІП абавяжуць мець беларускія аналягі імпартнай прадукцыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.04.2014 15:44
Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч.

/

Беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў, якія працуюць на рынку, абавяжуць мець беларускія аналягі імпартнай прадукцыі, якой яны гандлююць. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч. Паводле яго слоў, Міністэрства гандлю распрацоўвае адпаведныя асартымэнтныя пералікі, якія будуць дзейнічаць на рынку.
Пётр Пракаповіч адзначыў, што за 2013 год Беларусь імпартавала спажывецкіх тавараў больш чым на 7 млрд. даляраў. Пры гэтым 85% ад гэтай сумы пайшло на тавары, якія краіна здольная вырабляць сама. У сувязі з гэтым, заявіў віцэ-прэм'ер, неабходна зрабіць так, каб даходы насельніцтва траціліся не на імпартныя тавары й паслугі, а на разьвіцьцё ўласнай эканомікі. Калі не зрабіць гэтага цяпер, сытуацыя на валютным рынку будзе складанай, не атрымаецца забясьпечыць стабільнага разьвіцьця эканомікі ў цэлым, сказаў Пракаповіч.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт