Logo Polskiego Radia
Print

Беларусаў стала менш яшчэ на 1,2 тысячы чалавек

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.04.2014 09:00
Разам з тым вырасла колькасьць мігрантаў.
fot. glowimages.com

Колькасьць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка склала 9 мільёнаў 467 тысяч чалавек і зьмяншылася ў параўнаньні з пачаткам году.

Як мяркуюць спэцыялісты Нацыянальнага статыстычнага камітэту, гэта зьвязана з перавышэньнем колькасьці памерлых над колькасьцю народжаных — натуральнае зьмяншэньне насельніцтва склала 3 тысячы 621 чалавек.

Разам з тым вырасла колькасьць мігрантаў: іх прыехала 2 тысяч 432 чалавекі. Гэта значна кампэнсавала натуральнае зьмяншэньне.

У студзені-сакавіку ў Беларусі нарадзілася 27,7 тысяч дзяцей — на 400 чалавек менш, чым у той жа пэрыяд летась.

Але ж пры гэтым палепшыўся каэфіцыент нараджальнасьці ў цэлым па краіне — 11,9 на тысячу жыхароў (летась было 11,8).

belta.by/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт