У Беларусі ліквідуецца фонд выплат кампэнсацый ахвярам фашызму
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
28.04.2014 10:56
Для выплат ахвярам ў Расеі, Беларусі і Ўкраіне ўлады ФРГ ў 1993 годзе вылучылі 1 млрд. марак.
fot. ot. Wiesław Chrzanowski/Wikimedia Commons/CC
Урад Беларусі прыняў рашэньне аб ліквідацыі Беларускага рэспубліканскага фонду " Узаемаразуменьне й прымірэньне»
Фонд створаны для ажыцьцяўленьня фінансавых выплат ахвярам фашызму ў гады Другой сусьветнай вайны: сагнаным на прымусовыя работы і г.д. Для выплат ахвярам ў Расеі, Беларусі і Ўкраіне ўлады ФРГ ў 1993 годзе вылучылі 1 млрд. марак.
"... У сувязі з завяршэньнем выкананьня ўскладзеных на яго задач», - указваецца прычына ліквідацыі фонду ў пастанове Саўміна.
Створанай камісіі даручана да 1 ліпеня бягучага года ліквідаваць фонд.
дг/afn.by