Logo Polskiego Radia
Print

Літвіна й Пачобут - у сьпісе «Сто герояў інфармацыі»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 30.04.2014 16:22
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» склала сьпіс «Сто герояў інфармацыі».

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» склала сьпіс «Сто герояў інфармацыі». У яго ўвайшлі журналісты з 65-ці краінаў ва ўзросьце ад 25 да 75 гадоў. У сьпісе апынуўся гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, які абраны за адданае служэньне свабодзе інфармацыі
У сьпіс трапіла таксама старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна.
“Беларусь – такая краіна, дзе галоўным словам зьяўляецца «стабільнасьць». Так што сытуацыя са свабодай слова стабільна дрэнная й ніякіх зьменаў на лепшае няма й не прадбачыцца”, - так адказаў Андрэй Пачобут на пытаньне пра свабоду слова ў Беларусі.

рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт