Logo Polskiego Radia
Print

МЗС высьвятляе сытуацыю з затрыманым ва Ўкраіне "беларускім тэрарыстам"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.05.2014 16:02
Амбасада Беларусі накіравала ў МЗС Украіны ноту з просьбай высьветліць абставіны й даць дадатковую інфармацыю пра затрыманага.

/

МЗС высьвятляе сытуацыю з затрыманым ва Ўкраіне "беларускім тэрарыстам". Яшчэ 19 траўня амбасада Беларусі накіравала ў МЗС Украіны ноту з просьбай высьветліць абставіны й даць дадатковую інфармацыю пра затрыманага. Пра гэта паведаміў прэс-сакратара МЗС Дзьмітрый Мірончык.
19 мая Служба бясьпекі Ўкраіны паведамліа аб прадухіленьні тэракту ў Адэсе. Па падазрэньні ў падрыхтоўцы тэракту сярод іншых быў затрыманы грамадзянін Беларусі па прозьвішчы Шабалін.
Паводле інфармацыі СБУ, Шабалін зьяўляецца "актывістам радыкальнай прарасейскай структуры". Падчас допыту Шабалін прызнаўся ва ўдзеле ў масавых беспарадках у Адэсе 2 траўня, у выніку якіх загінула больш за 40 чалавек. Таксама СБУ паведаміла, што Шабалін хацеў стварыць групу наёмнікаў, каб зрываць выбары прэзыдэнта Ўкраіны ў Луганскай вобласьці.

tut.by/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт