У Менску прайшла „Крытычная маса”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
31.05.2014 08:46
Гэта традыцыйная масавая акцыя раварыстаў.
У апошнюю пятніцу месяца раварысты многіх краін ладзяць масавы акцыю „Крытычная маса”.
Такім чынам яны хочуць зьвярнуць увагу гарадзкіх уладаў на сябе й прымусіць улады зрабіць горад зручнейшым для роварнага транспарту.
Таксама ў Менску каля 20.00 больш за сто веласіпедыстаў праехалі па цэнтры горада ў раёне плошчы Перамогі.
Аўтамабілі сыгналілі, падтрымліваючы іх.
nn.by/аз