"Белтэлекам" будзе змагацца са спам-рассылкай
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
07.06.2014 10:12
"Белтэлекам" плянуе ў чэрвені правесьці мерапрыемствы па барацьбе са спам-рассылкай.
"Белтэлекам" плянуе ў чэрвені правесьці мерапрыемствы, скіраваныя на мінімізацыю рассылак спам-паведамленьняў з тэрыторыі Беларусі. Зьвязана гэта зь вялікай колькасьцю сьмецьцевых паведамленьняў, якія адпраўляюцца, часта бязь ведама абанэнтаў, з заражаных вірусамі кампутараў.
У прыватнасьці, як паведамляе "Белтэлекам", "для абанэнтаў, ад якіх будзе зафіксаваная спам-рассылка, будзе блякавацца магчымасьць адпраўкі электронных паведамленьняў па пратаколе SMTP праз 25-ы порт паштовага кліента".
"Белтэлекам" рэкамэндуе абанэнтам праверыць свае кампутары на наяўнасьць вірусаў і траянскіх праграм, а пры іх выяўленьні правесьці лячэньне або выдаленьне заражаных аб'ектаў.
Карыстальнікам паштовых кліентаў (Outlook Express, The Bat, Thunderbird і да т.п.), у выпадку ўзьнікненьня праблем з адпраўкай паштовых паведамленьняў, рэкамендуецца ўказаць у настройках паштовай праграмы абароненыя вэрсіі пратаколу SMTP (порты 587 і 465), калі працу з гэтымі портамі падтрымлівае паштовы сэрвэр, які выкарыстоўваецца.
У паведамленьні "Белтэлекаму" таксама гаворыцца, што ўладальнікаў электронных паштовых скрыняў на рэсурсах gmail.com, mail.ru і т.п., гэтыя мерапрыемствы не закрануць.
БелаПАН/ эб