Logo Polskiego Radia
Print

У Віцебску ўсталявалі помнік князю Альгерду

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 25.06.2014 11:41
Помнік будзе ўрачыста адкрыты 27 чэрвеня падчас сьвяткаваньня 1040-годзьдзя Віцебска.
Фота: Сяржук СераброФота: Сяржук Серабро

У цэнтры Віцебска нарэшце ўсталявалі помнік Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду. Пра гэта паведамілі «Народныя навіны Віцебска». Трохгадовыя кулюарныя баталіі за вяртаньне князя ў паўночную сталіцу Беларусі нарэшце завяршыліся.

Конны помнік князю Альгерду быў створаны менскім скульптарам Сяргеем Бандарэнкам і адліты на полацкім прадпрыемстве “Тэхналіт”. Працэс мантажу доўжыўся ўвесь дзень.

Паназіраць за працэсам усталяваньня манумэнта князю Альгерду прыехаў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Агледзеўшы помнік, ён заявіў, што гэта “найлепшая скульптура ў Беларусі”. Урачыстае адкрыццё помніка князю Альгерду адбудзецца 27 чэрвеня падчас святкаваньня 1040-годзьдзя Віцебска.

Князь Віцебскі й Вялікі князь Літоўскі Альгерд увайшоў у гісторыю горада над Дзьвіной тым, што далучыў Віцебск да Вялікага Княства, дзякуючы шлюбу з Марыяй, дачкою апошняга віцебскага князя. Падчас улады Альгерда Вялікае Княства Літоўскае стала адной з самых вялікіх і магутных дзяржаваў сярэднявечнай Эўропы. Альгерд пасьпяхова ваяваў з Тэўстонскім ордэнам, татарамі й Маскоўскім Княствам. У 2013 годзе супраць устаноўкі помніка Альгерду выступіла група "прадстаўнікоў арганізацыяў расійскіх суайчыннікаў".

ап/ “Народныя навіны Віцебска”

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт