Звольнены Алесь Астроўскі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
27.06.2014 19:06
Ён адзіны выкладчык у мэдунівэрсытэце, які працягваў чытаць лекцыі па-беларуску.
здымак з сайта nn.by
З гарадзенскага мэдунівэрсытэту звольнены доктар мэдычных навук прафэсар Алесь Астроўскі. Паводле афіцыйнай вэрсіі, ён не прайшоў па конкурсе на замяшчэньне пасады прафэсара. Алесь Астроўскі – адзіны выкладчык у гэтай ВНУ, які працягваў чытаць лекцыі па-беларуску.
Стаж працы Астроўскага ў мэдунівэрсытэце – 34 гады, з якіх 20 – на пасадзе прафэсара, а з ім не пагутарыў ні дэкан, ні рэктар. Толькі пазваніла сакратарка і сказала, каб забраў працоўную кніжку.
Прафэсару застаецца да пэнсіі два з паловаю гады, у яго трое малых дзяцей. Ад дзяржаўнай дапамогі па беспрацоўю ён адмовіўся. Шукае працу. Пакуль безвынікова.
Паводле Радыё Свабода/нг