Logo Polskiego Radia
Print

Радыё Lyapis Crew

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.07.2014 11:55
«Ляпіс Трубяцкі» адкрыў сваё інтэрнэт-радыё.

У Інтэрнэце пачало вяшчаньне Радыё Lyapis Crew — музычная інтэрнэт-радыёстанцыя для прыхільнікаў, сяброў і аднадумцаў гурту «Ляпіс Трубяцкі».

У эфіры Радыё Lyapis Crew 24 гадзіны ў суткі гучаць галоўныя хіты беларускай каманды, каверы на «ляпісаўскія» песьні да новага праекта «Lyapis Crew: ТРУбьют» і самыя гарачыя рок-, ска-і рэгі-баевікі з усяго сьвету, узятыя з плэйлістоў удзельнікаў гурту. Чытаюцца таксама вершы Сяргея Міхалка, якія сталі неад'емнай часткай канцэртаў «Ляпісаў».

«Мне здаецца, што ў нас атрымалася сучаснае й нясумнае радыё, — кажа прэс-аташэ «Ляпісаў» ў Расеі Аляксандр Бергер.

Радыё Lyapis Crew можна слухаць на афіцыйным сайце гурта «Ляпіс Трубяцкі» па адрасе: radio.lyapis.com, на старонцы гурту «ВКонтакте», на сайце Planeta.ru, а таксама ў дадатку TuneIn.

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» распадзецца 1 верасьня 2014 г. Разьвітальны тур будзе складацца ўсяго з чатырох выступаў: у Маскве (22 жніўня), Вільні (23.08), Кіеве (26.08) і Санкт-Пецярбургу (27.08).

яс/tut.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт