Logo Polskiego Radia
Print

Забарона на наведваньне лясоў уведзена практычна па ўсёй Беларусі

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 04.08.2014 12:36
У пэрыяд забароны зачыняюцца ўсе шлягбаўмы на зьездах з дарог у лясы.
У сувязі з анамальнай сьпёкай, якая ўсталявалася ў Беларусі, забарона на наведваньне лясоў уведзена практычна па ўсёй краіне.
"Забароны на наведваньне лясоў уведзены ў Гомельскай, Менскай, Магілёўскай абласьцях цалкам. А таксама на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці, акрамя Берэсьцейскага раёна, і ў Віцебскай вобласьці, акрамя Верхнядзьвінскага раёна." - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак у МНС Беларусі.
У сваю чаргу ў міністэрстве лясной гаспадаркі адзначылі, што ў пэрыяд забароны зачыняюцца ўсе шлягбаўмы на з'ездах з дарог у лясы, пры неабходнасьці могуць ўсталёўвацца шыльды з інфармацыяй аб забароне наведваньня лесу й адказнасьці за яго парушэньне. Пры гэтым таксама забаронена ўязджаць у лясы й на тарфянікі на мэханічных транспартных сродках.
"На аўтатранспарце можна праязджаць толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама да ўладкаваным месцах адпачынку. Распальваньне вогнішчаў у лясах і на тарфяніках на пэрыяд забароны ці абмежаваньні наведваньня лясоў забаронена." - падкрэсьлілі ў міністэрстве.

У сувязі з анамальнай сьпёкай, якая ўсталявалася ў Беларусі, забарона на наведваньне лясоў уведзена практычна па ўсёй краіне.

"Забароны на наведваньне лясоў уведзены ў Гомельскай, Менскай, Магілёўскай абласьцях цалкам, а таксама на тэрыторыі Берасьцейскай вобласьці, акрамя Берэсьцейскага раёна, і ў Віцебскай вобласьці, акрамя Верхнядзьвінскага раёна." - паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у панядзелак у МНС Беларусі.

У сваю чаргу ў Міністэрстве лясной гаспадаркі адзначылі, што ў пэрыяд забароны зачыняюцца ўсе шлягбаўмы на зьездах з дарог у лясы, пры неабходнасьці могуць ўсталёўвацца шыльды зь інфармацыяй аб забароне наведваньня лесу й адказнасьці за яго парушэньне. Пры гэтым таксама забаронена ўязджаць у лясы й на тарфянікі на мэханічных транспартных сродках.

"На аўтатранспарце можна праязджаць толькі па дарогах, якія вядуць да населеных пунктаў, а таксама да ўладкаваным месцах адпачынку. Распальваньне вогнішчаў у лясах і на тарфяніках на пэрыяд забароны ці абмежаваньні наведваньня лясоў забаронена" - падкрэсьлілі ў міністэрстве.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт