Logo Polskiego Radia
Print

У 10 гарадах Беларусі забаранілі пікеты

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 05.08.2014 09:00
Пікеты за вызваленьне палітычных вязьняў, прымеркаваныя да Дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, улады не дазволілі.
PAP/Tomasz GzellPAP/Tomasz Gzell


Заяўкі на пікеты за вызваленьне палітычных вязьняў, якія праваабаронцы намераваліся зладзіць у Дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, не задаволілі мясцовыя ўлады Наваполацку, Віцебску, Гомеля, Мазыра, Рэчыцы, Жодзіна, Барысава, Баранавічаў, Смаргоні ды Магілёва.

Як паведаміў каардынатар рэгіянальных філіяў Праваабарончага цэнтру “Вясна” Зьміцер Салаўёў, гэтыя адмовы маюць фармальныя падставы і не сталі нечаканасьцю для заяўнікоў пікетаў. Адсутнасьць дамоваў з праваахоўнікамі, мэдычнай службай і камунальнікамі на абслугоўваньне пікетаў – гэтая пастаянная прычына адмоваў актывістам грамадзянскай супольнасьці.

Яшчэ адна падстава для забароны пікетаў -- гэта імкненьне праваабаронцаў правесьці акцыі на шматлюдных пляцоўках у цэнтрах гарадоў, у той час, калі выканкамы адводзяць для пікетаў месцы на ўскрайку гарадоў.

Як заяўляюць праваабаронцы "Вясны", яны будуць абскарджваць адмовы мясцовых уладаў у правядзеньні пікетаў, а таксама патрабаваць унясеньня зьменаў у сьпісы месцаў, зацьверджаных для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

spring96.org/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт