Logo Polskiego Radia
Print

Латвія забараніла ўвоз мяса, малака, кансэрваў зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.08.2014 11:00
Латвія ўзмацняе кантроль на мяжы ў сувязі з распаўсюджваньнем афрыканскай чумы сьвіней.

У сувязі з распаўсюджваньнем афрыканскай чумы сьвіней, Латвія на памежных тэрыторыях узмацніла мытны кантроль у дачыненьні да фізычных асоб, тавараў і транспартных сродкаў. Пра гэта паведаміла Калінінградзкая абласная мытня са спасылкай на інфармацыю, атрыманую ад прадстаўніка Фэдэральнай мытнай службы Расеі ў Латвіі.

Мытныя органы Латвіі праводзяць поўную праверку багажу грамадзян, якія прыбываюць у краіну зь Беларусі й Расеі аўтамабільным, чыгуначным, марскім і авіятранспартам. У багажы для ўласнага спажываньня забаронена правозіць мяса, каўбасы, мясныя кансэрвы й малочныя прадукты.

У прыватнасьці, у асабістым багажы забаронена правозіць: мяса й мясныя прадукты (сала, сьвежае або апрацаванае мяса, жывёльны тлушчы, каўбасы розных гатункаў, мясныя кансэрвы, мучныя вырабы зь мясной начынкай або макароны, соўсы, супы, якія ўтрымліваюць мяса, і інш.); малако й малочныя прадукты (малако, ёгурт, сьмятану, тварог, кэфір, сыр, масла, згушчанае малако й інш.); корм для хатніх жывёл, у склад якога ўваходзіць мяса ці малако (корм для хатніх жывёл, жавальныя цацкі для сабак, сумесі з мукі грубага памолу).

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт