Пад Менскам пабудуюць Дыснэйлэнд?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.08.2014 13:00
З такой ініцыятывай выступілі прадстаўнікі беларускага турбізнэсу.
Як адзначалі прадстаўнікі турбізнэсу падчас паседжаньня каардынацыйнага савета па разьвіцьці турызму, у Беларусі набіраюць папулярнасьць пяцідзённыя туры.
Традыцыйна ў склад турпакета на пяць дзён уваходзяць некалькі экскурсій, самыя папулярныя зь іх - гэта аглядныя экскурсіі па Менску, паездкі ў Нясьвіжскі й Мірскі замкі, „Дудуткі”.
У дадатак да гэтага турфірмы гатовыя прапанаваць замежным гасьцям паездкі ў рэгіёны краіны, аднак у асноўным турысты спыняюцца ў Менску й аддаюць перавагу аб'ектам, да якіх можна дабрацца з сталіцы на працягу двух гадзін. Таму туркампаніі прапануюць адкрыць пад Менскам забаўляльны парк, які змог бы прыняць адначасова вялікую колькасьць гасьцей.
Прадстаўнікі туріндустрыі таксама прапанавалі стварыць дадатковую інфраструктуру ў Музэі народнай архітэктуры й побыту ў вёсцы Азярцо. Паводле іх, гэты комплекс прывабны для турыстаў з многіх краін. У будучыні ён можа стаць адной з самых наведвальных славутасьцяў краіны, лічаць экспэрты. Намесьнік старшыні Менгарвыканкама Ігар Карпенка ўхваліў гэтыя ідэі.
euroradio.fm/аз