Logo Polskiego Radia
Print

Беларусі выдзелілі кірылічны дамэн .бел

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.08.2014 11:58
Дамен .бел стане альтэрнатывай дамэну .by.

Чакаецца, што ўжо да канца гэтага года ўсе ахвотныя змогуць рэгістраваць дамэнныя імёны для сваіх сайтаў на беларускай і рускай мовах.

Як паведамілі ў кампаніі „Надзейныя праграмы”, міжнародная арганізацыя ICANN ухваліла заяўку Беларусі на выдзяленьне кірылічнага дамэну першага ўзроўню .бел. Паводле дырэктара hoster.by Сяргея Павалішава, запуск дамэна першага ўзроўню .бел будзе вялікім крокам у разьвіцьці нацыянальнага сэгмэнту інтэрнэту.

Дамен .бел стане альтэрнатывай дамэну .by.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт